Мужчына, які скалечыў бакланаў, заплаціць больш за 23 мільёны рублёў

2,5 млн з іх — штраф, яшчэ 20,7 млн рублёў за страты, нанесеныя навакольнаму асяроддзю — на карысць дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанят бакланаў адрэзалі верхнія часткі дзюб. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка. Ён працуе ў тым самым рыбгасе, каля якога знайшлі птушак.


У судзе Чашніцкага раёну 10 жніўня прайшло судовае пасяджэнне. Як паведамляла Еўрарадыё, крымінальную справу заводзіць не сталі, бо бакланы… не паляўнічы від птушак. Таму 30-гадоваму мужчыне пагражала толькі адміністрацыйнае пакаранне .


У судзе зламыснік тлумачыў свой учынак. Між іншым, ён сказаў, што "чуў пра шкоду, якую бакланы наносяць, з'ядаючы рыбу ў вялікай колькасці". Па яго словах, птушанятам ён адварочваў галовы, а пасля зразаў верхнюю частку клюва.

Гл. таксама: “Ён тлумачыў, што з жалю адрэзаў дзюбы, каб бакланы жыць маглі”

Фота — сtv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі