У Гомелі адкрылася выстава да Чарнобыльскай гадавіны (фота)

Выстава прысвячаецца 25-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У экспазіцыі прадстаўлена 25 працаў фотамастака Яўгена Лімантава. Яе асноўная мэта — нагадаць гамельчукам пра тое, што нягледзячы на трагедыю 26 красавіка 1986 года жыццё працягваецца. На фотаздымках паказаныя пейзажы, архітэктура, шчаслівыя і сумныя імгненні жыцця  Гомельшчыны.

  
Выстава будзе працаваць да 10 траўня і наведаць яе бясплатна зможа кожны жадаючы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі