У Гомелі закрыццё веласезону адбылося нягледзячы на дождж (фота)
Каля паўсотні раварыстаў у суботу ўвечары не пабаялася праехаць праз увесь цэнтр горада пад залевай.
Гомельскія раварысты стартавалі ад плошчы Паўстання, праехалі праз цэнтральныя вуліцы горада і скончылі свой велапрабег па той бок ракі Сож. Там яны раскінулі намётавы лагер і зрабілі начоўку. Удзельнікі мерапрыемства зладзілі конкурсы і разнастайныя спаборніцтвы.
На другі дзень, то бок сёння, гамельчукі–раварысты правядуць веларалі, абмяркуюць вынікі сезону гэтага году і напрыканцы вечара абвесцяць “Веласезон–2011” закрытым.
Але, як сказаў Еўрарадыё адзін з удзельнікаў суполкі “ВелаГомель”, гэта не забараняе катанню на роварах нават узімку.