У Гродне не дазволілі пікет у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі
Па тлумачэнне юрыдычных падставаў адмовы арганізатар акцыі Вадзім Саранчукоў звернецца ў пракуратуру.
Заяўнік пікету, кіраўнік гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў сёння атрымаў афіцыйны адказ з гарвыканкаму.
Чыноўнікі спасылаюцца на закон "Аб масавых мерапрыемствах", а менавіта на артыкулы №4 "Арганізатары масавага мерапрыемства" і №5 "Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства".
"З іх адказу вынікае, што я альбо не грамадзянін Беларусі, альбо не маю 18 год, альбо не валодаю выбарчым правам", — пракаментаваў Вадзім Саранчукоў. Па тлумачэнне юрыдычных падставаў адмовы ў пікеце ён збіраецца звяртацца ў пракуратуру.