У Гродне затрымалі праваабаронцу Віктара Сазонава
Ён удзельнічаў у пікеце ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Заяўкі на такія пікеты былі пададзеныя праваабаронцамі па ўсёй краіне. Але нідзе ўлады не далі дазволу на іх. Таму акцыі давялося ладзіць без папярэдняга дазволу.
Так, у цэнтры Гродна праваабаронцы раздавалі мінакам бюлетэні, прысвечаныя арышту Алеся Бяляцкага. Акцыя ўжо заканчвалася, калі трое чалавек у цывільным затрымалі Віктара Сазонава, інфармуе "Вясна". Калегі мяркуюць, што яго даставілі ў пастарунак.
Нагадаем, Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня. Яго вінавацяць ва ўкрывальніцтве прыбыткаў у асабліва буйных памерах.