У інтэрнэце з'явіўся план наступнай "маўклівай акцыі"
Каардынатары групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" апублікавалі план дзеянняў на 21 верасня.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе групы, 21 верасня людзям прапануецца проста гуляць па цэнтральных вуліцах сваіх гарадоў.
Збор удзельнікаў плануецца а 19-й гадзіне на цэнтральнай плошчы горада. У Мінску для збору прапануецца праспект Незалежнасці на адрэзку ад гатэля "Мінск" да Кастрычніцкай плошчы на правым баку вуліцы (дзе размяшчаюцца ГУМ і Макдональдс).
Ініцыятары заклікаюць не правакаваць міліцыянтаў, не браць з сабой ніякай сімволікі. Плясканне ў ладкі і выкрыкванне лозунгаў яны пакідаюць на сумленні тых, хто гатовы да арышту міліцыянтамі ў цывільным.