У інтэрв'ю брытанскай газеце Лукашэнка паабяцаў вызваліць Ірыну Халіп
Гутарка адбылася 9 кастрычніка. Праз тыдзень журналістка прыйшла адзначацца ў ГУУС і спытала, ці сапраўды можа выехаць з Беларусі. З яе толькі пасмяяліся.
Пытанне пра Ірыну Халіп задаў Аляксандру Лукашэнку брытанскі журналіст з газеты The Evening Standard. Ён сказаў, што гатовы паручыцца за Халіп і пацікавіўся, чаму яна дагэтуль не можа пакідаць Беларусь.
Кіраўнік краіны адказаў, што прымае рашэнне: журналіст сёння ж атрымае магчымасць забраць Халіп у Маскву “замест сваёй жонкі”.
Аднак журналістка “Новой газеты” дагэтуль застаецца пад падпіскай пра нявыезд, піша сайт Charter97.org.
Фота: svaboda.org