У Ісландыі абуджаецца новы вулкан

У сотнях метраў пад паверхняй аднаго з самых вялікіх ледавікоў Ісландыі — Катла — з’явіліся прыкметы непазбежнага вывяржэння вулкана, які можа стаць самым магутным у гэтай краіне за апошнія 100 гадоў.

Як перадае BBC, вулкан Катла, кратар якога мае ў дыяметры 10 км, можа выклікаць катастрафічную паводку. Пад уплывам высокай тэмпературы плавіцца ледавік, які яго пакрывае, і сотні тысяч кубаметраў вады імаверна сцякуць у Атлантычны акіян, змываючы ўсё на сваім шляху. Толькі за апошні месяц у кратары Катлы зафіксавалі больш за 500 дробных штуршкоў, што паказвае на перасоўванне магмы.

Вулкан Катла значна буйнейшы за свайго сумнавядомага суседа Эйяф’ядлаёкюдль, вывяржэнне якога ўвесну 2010 года на некалькі дзён паралізавала авіяпералёты над усёй Еўропай. Прыблізная колькасць нанесенай тады шкоды авіяцыі склала 2 мільярды долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі