У Кіеве супраць прыхільнікаў Цімашэнкі ўжылі слёзацечны газ?

Апазіцыянеры збіраліся прасці па вуліцы Уладзімірскай да адміністрацыі прэзідэнта. Яны збіраліся перадаць рэзалюцыю мітынгу, які адбыўся перад гэтым. 
Па звестках апазіцыі некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы пры разгоне шэсця. Таксама міліцыя нібыта падцягвае да парку Шаўчэнкі аўтазакі для перавозкі затрыманых.
Тым часам міліцыянты заяўляюць, што не распылялі газ на апазіцыянераў і не ўжывалі спецсродкі. Па іх словах, удзельнікі шэсця кідалі ў міліцыянтаў палкі, бутэлькі, парасоны ды іншыя прадметы. Міліцыянеры нібыта толькі абараняліся шчытамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі