У лагойскай бальніцы аперыруюць пацярпелага падчас выбуху
Агулам шпіталізаваныя чатыры чалавекі — тры мужчыны і жанчына.
Нагадаем, сёння днём у інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. Абрынуўся цэнтральны пад'езд трохпавярховага будынку.
У Лагойскай раённай бальніцы Еўрарадыё паведамілі, што да іх прывезлі чатырох чалавек. У іх стан сярэдняй цяжкасці.
Фота — logoysk.info