У Літве праходзяць выбары ў парламент і рэферэндум па АЭС
Выбарчыя ўчасткі адчыніліся а 7.00 паводле мясцовага часу і будуць працаваць да 20.00.
За месцы ў парламенце змагаюцца 1 тысяча 927 кандыдатаў. Яны прадстаўляюць 17 партый і адну кааліцыю з чатырох партый. Адначасова жыхары Літвы вырашаюць лёс будучай АЭС. Палажэнне ў бюлетэні гучыць так: “Я падтрымліваю будаўніцтва новай атамнай станцыі ў Літоўскай Рэспубліцы”. Выбаршчыкі могуць абраць адзін з двух варыянтаў адказу — “так” або “не”.
Для таго, каб рэферэндум прызналі адбытым, у ім павінна прагаласаваць болей за палову грамадзян, якія маюць выбарчае права.