У Магілёве на пешаходным пераходзе "Опель" збіў сем чалавек

Здарэнне адбылося каля прыпынку “вуліца Залуцкага”. Жанчына сярэдняга ўзросту на “Опелі” спрабавала праскочыць на чырвонае святло светлафора. На вялікай хуткасці яна збіла сем чалавек і зачапіла яшчэ адзін аўтамабіль.

Яе машына прыпынілася толькі праз сто метраў ад светлафору. У выніку аварыі ўтварыўся велізарны затор. Сама ініцыятарка аварыі не пацярпела. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі