У Магілёве шукаюць сэксуальна заклапочанага хулігана
Малады чалавек чатыры разы нападаў на дзяўчат са спробай фізічных дамаганняў.
Як паведамляюць у Магілёўскім абласным УУС, першы напад быў здзейснены ў сакавіку, апошнія — 26 і 27 ліпеня. Хлопец, з выгляду 22-28 гадоў, нападаў на дзяўчат у кабінах ліфта ў пад’ездах дамоў на бульвары Няскораных, калі тыя вярталіся дадому.
Праваахоўнікі кваліфікуюць гэтыя дзеянні як хуліганскія дзеянні са спробай сэксуальных дамаганняў. Дзве з пацярпелых — непаўналетнія.