У Магілёве трэба рамантаваць асфальт на 80% вуліц
На кожнай пятай з іх асфальт максімальна зношаны.
Пра гэта паведаміў дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства Юрый Аўдзеенка. Каб дарогі адпавядалі нарматыўным патрабаванням, штогод трэба рамантаваць амаль 85 тысяч квадратных метраў. Сёлета адрамантавалі каля 72 тысяч кв.м, у мінулым — толькі каля 41 тысячы.
Сярод прычын, якія замінаюць своечасоваму і якаснаму рамонту, былі названы адсутнасць фінансавання і сучаснай дарожна-будаўнічай тэхнікі, паведамляе mycity.by.
На дадзены момант не завершаны рамонт 33 аб’ектаў капітальнага будаўніцтва.