У Магілёве будуць судзіць актывістаў за пікет салідарнасці

Як паведаміў Еўрарадыё сябра Партыі БНФ Валянцін Лабачоў, яго і шматдзетную маці Наталлю Шкадун выклікалі ў міліцыю, іх вінавацяць ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі".

У пікеце ўдзельнічалі 9 чалавек. Прычым прысутнага на ім журналіста з Бабруйска Яўгена Васьковіча ўжо асудзілі на 10 сутак арышту, кажа Лабачоў. Ён паведаміў, што на працягу 10 сутак павінна прыйсці позва ў суд. 

Наталля Шкадун распавяла Еўрарадыё, што ўдзелам у акцыі і сваёй галадоўкай, якую яна праводзіла на працягу 9 дзён, хацела падтрымаць палітвязняў. На яе склалі пратакол, і справу таксама перадалі ў суд. Цяпер жа, кажа Шкадун, пачаўся ціск на яе сям'ю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі