У маразы гродзенцы засталіся без ацяплення (падрабязнасці)

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Прэс-сакратарка: "Выратаваныя жыхары шасці падтопленых прыватных дамоў — агулам адзінаццаць чалавек, з іх трое дзяцей. Вышыня гарачай вадзяной плыні дасягала метра. Выкарыстоўваліся выратавальныя дошкі, дзяцей выносілі на руках. Для правядзення эвакуацыйных мерапрыемстваў таксама быў прыцягнуты аўтобус МАЗ аўтапарка №1. Падчас аперацыі па выратаванні дзяцей два работнікі МНС атрымалі тэрматраўмы. Адзін атрымаў апёкі 30% цела, другой — каля 3%. Цяпер яны знаходзяцца ў лякарні".

Абодва пацярпелыя знаходзяцца ў свядомасці, удакладняе прэс-служба выратавальнікаў.

З-за падмыву дарогі пад дарожнае пакрыццё праваліліся пяць легкавых аўтамабіляў. На месцы аварыі працуе спецтэхніка. Без цеплазабеспячэння часова застаюцца шэраг дамоў па завулку і вуліцы Белуша, Лідскай, фірма "Дыфа" і дзіцячы садок №38.

Як пішуць гродзенцы ў сацыяльных сетках, у шэрагу школаў адмененыя заняткі.

Фота — з сацыяльных сетак і 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі