У Маскве працягваецца мірная акцыя пратэсту (фотарэпартаж)

Ён размяшчаецца на Чыстапрудным бульвары каля помніка Абаю Кунанбаеву. 10 траўня ўдзельнікі акцыі сабралі грошы на біяпрыбіральні. Учора ж іх паставілі каля лагера пратэстоўцаў.

Хэштэг #оккупайабай, прысвечаны пратэстам, увайшоў у топ расійскай зоны твітара.

Еўрарадыё распытала незалежнага журналіста Глеба Давыдзенку пра тое, што адбываецца цяпер на Чыстых Прудах.

120511 DavydzienkaS.mp3

Еўрарадыё: Што там цяпер адбываецца?

Глеб Давыдзенка: Цяпер на Чыстых Прудах у Маскве знаходзіцца каля паўтары тысячы чалавек. Шостага адбыліся сутычкі з паліцыяй і сёмага пачалася акцыя, якая адбывалася ў Маскве і двое сутак час ад часу разганялася. Дзявятага тую акцыю разганяць перасталі, людзі спыніліся на Чыстых Прудах і ўвечары чакалі разгону, але той не адбыўся. Кругом дзяжурыць паліцыя, частка людзей начуе на месцы – акцыя адбываецца круглыя суткі. Учора сабралася каля пяці тысяч чалавек. Першую ноч начавала каля 150 чалавек, а ўчора пасля закрыцця мятро заставалася каля 500 чалавек. 

Еўрарадыё: То бок начуе менш чалавек… Як гэта адбываецца?

Глеб Давыдзенка: Людзі падыходзяць і адыходзяць удзень. Людзі збольшага пачынаюць пад’язджаць пасля 7-ай гадзіны, бо ў Маскве цяпер працоўныя дні. Яны проста шпацыруюць. Тут адбываюцца майстар-класы. Учора быў майстар-клас “Аўтазак – гэта не страшна”, сёння – “Як размаўляць з паліцыяй”. Часам прыязджаюць нейкія гурты граць, людзі і самі граюць на гітары – усё адбываецца вельмі мірна. 

Еўрарадыё: А ці адбываецца яшчэ нешта?

Глеб Давыдзенка: Учора людзі сабралі грошы на біяпрыбіральні, што тут абсталявалі. Людзі стаяць без лозунгаў. Толькі з іншага боку, каля помніка Грыбаедаву, стаялі нейкія людзі з расцяжкай “Расія без Пуціна”. 

Еўрарадыё: Якія настроі там пануюць? Ці агрэсіўныя людзі?

Глеб Давыдзенка: Не, людзі вельмі спакойныя. Ніхто не п’е алкаголю. Людзі прыносяць нейкую ежу: печыва, кілбасу, бутарброды – каб іншыя маглі трохі падсілкавацца. У нядзелю плануецца т. зв. кантрольны шпацыр з удзелам вядомых асобаў. Пра свой удзел заявілі Барыс Акунін, Андрэй Макарэвіч, Дзмітрый Быкаў… Яны будуць рухацца ад помніка Пушкіну на Пушкінскай плошчы да помніка Грыбаедаву. Пакуль маскоўскія ўлады прапанавалі людзям адмовіцца ад удзелу, каб не натрапіць на нейкія сутычкі. 

Еўрарадыё: То бок, арганізатары спадзяюцца, што людзей разганяць пакуль не будуць?..

Глеб Давыдзенка: Спадзяюцца, што ўсё так і працягнецца. Усталяванне прыбіральняў было ўзгоднена ўчора з паліцыяй. Калі ў першы вечар гругом ездзілі аўтазакі, людзі ім апладзіравалі, але тыя так і не спыніліся, а потым і зусім з’ехалі. Гэта, мабыць, было толькі каб папалохаць людзей.

Ілля Панамароў.

Барыс Нямцоў.

Белую стужку — сімвал расійскага супраціву — можна было пабачыць нават на сабаках. 

Ахвочыя маглі зафаловіць адзін аднаго ў твітары. 

Да пратэстаў далучаліся і ветэраны.

Ксенія Сабчак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі