У Маскве затрымалі Анатоля Лябедзьку

Пра сваё затрыманне Лябедзька паспеў паведаміць былому сустаршыні расійскай партыі "Правая справа" Леаніду Гозману, перадае Interfax.by. Пасля гэтага Лябедзька перастаў адказваць на тэлефанаванні.

Раней беларускія памежнікі выказвалі меркаванні, што кіраўнік Аб'яднананй грамадзянскай партыі меў два пашпарты. Адзін, стары, у яго канфіскавалі супрацоўнікі КДБ. А па новым, нібыта, апазіцыянер ездзіць за мяжу цяпер. Гэтым памежнікі патлумачылі то, што Лябедзька змог выехаць у Варшаву на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі