У Маскве затрымалі сотні дэманстрантаў, якія патрабавалі новых выбараў

У панядзелак увечары на Пушкінскай плошчы ў расійскай сталіцы прайшла масавая акцыя апазіцыі. Паводле ацэнак арганізатараў, яна сабрала каля 20 тысяч чалавек. Яны патрабавалі дэмакратычных, датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманні пачаліся пасля заканчэння мітынгу, у пастарунках апынуліся, як мінімум, 150 чалавек. Прыблізна столькі ж было затрымана раней на шэрагу несанкцыянаваных акцый у Маскве. Каля 300 удзельнікаў недазволенага шэсця незадаволеных вынікамі прэзідэнцкіх выбараў патрапілі за краты ў Пецярбургу.

Наступная масавая апазіцыйная акцыя прызначаная на 10 сакавіка.

Нагадаем, паводле звестак расійскага ЦВК, Уладзімір Пуцін пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў набірае на прэзідэнцкіх выбарах 63,60% галасоў. У Генадзя Зюганава — 17,18%, Міхаіла Прохарава — 7,98%, Уладзіміра Жырыноўскага — 6,22%, Сяргея Міронава — 3,85%.

Сцягі Партыі піратаў.

Фота — gazeta.ru, ria.ru, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі