У Маскве затрыманы расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў журналіст інтэрнэт-выдання Лента.ру Ілля Азар. Па яго звестках, былі затрыманыя таксама і шэраг іншых палітыкаў і грамадскіх актывістаў. Усяго на Трыумфальнай плошчы затрымалі болей за 100 чалавек.

Апроч апазіцыі, там прысутнічалі прадстаўнікі пракрамлёўскага руху “Нашы”. Яны білі ў барабаны і выгуквалі лозунгі ў падтрымку прэм’ера Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Нягледзячы на тое, што іх акцыя таксама была несанкцыянаваная, нікога з руху “Нашы” не затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі