У Мінску абрушваецца будынак XVIII стагоддзя, дзе быў Інбелкульт (фота)

Паводле энцыклапедыі “Архітэктура Беларусі”, гэты дом збудаваны як флігель суседняй сядзібы Станкевіча ў другой палове XVIII стагоддзя, то бок яму больш за 200 гадоў. Пэўны час тут быў інтэрнат Мінскага мужчынскага духоўнага вучылішча. За савецкім часам тут месціўся спачатку Наркамат асветы БССР, а потым – Інбелкульт (правобраз Акадэміі навук). Сюды хадзілі на працу Яўхім Карскі, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Сцяпан Некрашэвіч…

Афіцыйнай версіі, чаму сцяна трэснула, няма. Але відавочна, што тут мог паўплываць рамонт у суседнім будынку па Свабоды, 15, які вядзе прадпрыемства “Мінская спадчына”. На здымку відаць, што падземныя памяшканні будучай галерэі Савіцкага падабраліся ўшчыльную да падмурку дома, што цяпер трэснуў.

Інбелкульт размяшчаўся тут у 1922-25 гадах

Справа ад будынка, які трэснуў, ідзе рэканструкцыя сядзібы Станкевіча XVIII стагоддзя пад галерэю мастака Савіцкага

Падземныя памяшканні будучай галерэі ўшчыльную падабраліся да трэснуўшага будынка, які мае у плане П-падобную форму

Трэшчыны пайшлі па ўсёй вышыні дома

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі