У Мінску ад пераахаладжэння і адмаражэння ўзімку пацярпелі 129 чалавек
Ад холадавай траўмы загінулі 4 чалавекі, прычым двое былі нецвярозымі.
Летась за такі ж перыяд пацярпелых было 274. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктара Сірэнку.
Па яго словах, за тры мінулыя месяцы на вуліцах і ў парках, у скляпах і пад'ездах падабралі 76 пацярпелых з дыягназам пераахаладжэнне. З дыягназам "адмаражэнне" паступілі 53 чалавекі.