У Мінску кожны дзясяты мае заробак 1000 долараў
І нават вышэй. Пры гэтым больш за 60% беларусаў па ўсёй краіне жывуць на заробак, які меншы за сярэдні.
Гэтыя звесткі дае статыстыка за жнівень 2012 года. У апошні месяц лета сярэдні заробак склаў крыху больш за 4 мільёны рублёў (альбо 490 долараў). Заробак, які меншы 1 мільёна рублёў (каля 120 долараў) па ўсёй краіне мелі амаль 1,5% працаўнікоў ці амаль 42 тысячы чалавек. Найбольш гэтых людзей жыве на Брэстчыне.
Найлепш у фінансавым плане сябе адчуваюць жыхары сталіцы, дзе найменш бедных і найбольш заможных. Заробак каля 1000 долараў і вышэй атрымлівае ў Мінску кожны дзясяты працаўнік. Аднак пры гэтым кожны другі сталічны працаўнік не дацягвае да сярэдняга заробку па краіне, адзначае газета "Комсомольская правда в Беларуси".
Фота — bymedia.net