У Мінску Някляеў і Саннікаў сустракаюцца з выбаршчыкамі

19.01 
Зміцер Вайцюшкевіч аб’явіў аб заканчэнні акцыі і аб пачатку дыскатэкі. Людзі пачалі разыходзіцца, але музыка грае. Гучыць "Бярыце ўсё, але пакіньце нам наш сцяг..."

18.55 Някляеў і Саннікаў зноў падняліся на сцэну. Яны папрасілі падняць рукі тым, у каго ёсць тэлефоны, а пасля папрасілі пазваніць сябрам і знаёмым і паклікаць іх на плошчу. Пры гэтым кандыдаты прадэманстравалі гэта самі – пазвані проста на сцэне сваім знаёмым. Някляеў прачытаў верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?”.
18.49 Выступіў лідар прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў. Ён адзначыў, што да перамогі засталося тры дні. Са сцэны Зміцер Вайцюшкевіч сказаў, што “Саня не застанецца з намі, а з намі застануцца бел-чырвона-белыя сцягі”, а пасля заспяваў “Я нарадзіўся тут”. 
18.40 Выступіў Сяргей Калякін

18.35
 Выступілі абодва кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў. Па словах Саннікава, калі будуць факты масавых фальсіфікацый, то ён закліча да забастовак. Някляеў прачытаў свой верш “Я прыйшоў, каб вы перамаглі”. Абодва кандыдаты заклікалі прыйсці ўсіх 19 снежня на плошчу.

18.20
 Пачаўся канцэрт, выступілі Зміцер Вайцюшкевіч і рэпер Вінцэнт. Дагэтуль са сцэны гучалі крычалкі за Някляева. Самога Някляева і Саннікава пакуль няма. На плошчы Свабоды тым часам сабралося каля 500 чалавек.



18.15 Выступіла жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, а таксама кіраўнік штаба Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў. Яны заклікалі прыйсці на плошчу 19 снежня.

18.12 Каля 15 чалавек выстраіліся з партрэтамі зніклых палітыкаў, а таксама выявай ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. 



18.07 
Сярод прысутных заўважаны кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

18.05 На сустрэчу сабралася каля 300 чалавек. Людзі трымаюць сцягі “За Някляева”, “Гавары праўду”, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі. Вакол плошчы стаяць людзі ў цывільным, якія здымаюць усё на відэакамеры.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі