У Мінску паставяць знак памяці ахвяраў тэракту ў метро 11 красавіка

Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, ужо абвешчаны гарадскі конкурс на стварэнне знака. Яго плануецца адкрыць да ўгодкаў трагічных падзей. Пакуль не вырашана, дзе ён будзе стаяць: на выхадзе са станцыі метро "Кастрычніцкая", дзе цяпер ёсць часовы памятны знак на памяць загінулых, ці на іншым месцы.


Ладуцька паведаміў, што на дабрачынных рахунках для пацярпелых сёння сабрана ад насельніцтва больш за 4 млрд рублёў, некалькі дзясяткаў тысяч еўра і долараў, больш за 450 тысяч расійскіх рублёў. Падтрымку ахвярам тэракту апроч беларусаў аказвалі грамадзяне Расіі, Украіны. Дапамогу прапаноўвалі таксама супрацоўнікі пасольства Венесуэлы ў Беларусі, прадстаўнікі Літвы. 


Кіраўнік Мінску паведаміў, што пацярпелым ад тэракту ўжо выплачана больш за 500 млн рублёў матэрыяльнай дапамогі са сродкаў гарадскога бюджэту, задаволеныя 54 звароты па дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі