У Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі Аляксандра Тамковіча (фота)
У кнізе, якая мае назву "Пераадоленне", змешчаныя 12 гісторый інвалідаў-вазочнікаў.
На прэзентацыю ў сталічную галерэю сучаснага мастацтва "Ў" прыйшлі дзясяткі людзей.
Аляксандр Коктыш і Аляксандр Тамковіч
Выступае адзін з герояў кнігі.
Паэт Генадзь Бураўкін адзначыў, што сам таксама з'яўляецца інвалідам 2-й групы. Паводле яго словаў, "кнігі Тамковіча асаблівыя".
На прэзентацыю прыйшлі старшыня ТБМ Алег Трусаў, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў, першы сакратар польскай амбасады Павел Марчук, журналіст і грамадскі дзеяч Аляксандр Уліцёнак, блогер Віктар Малішэўскі, прадпрымальнік Андрэй Кабанаў, праваабаронца Алена Танкачова і іншыя вядомыя асобы.
Грамадскі дзеяч Генадзь Грушавы параіў усім беларусам змагацца за свае правы так, як змагаюцца інваліды, а кнігу Аляксандра Тамковіча параіў прачытаць усім, як прыклад барацьбы.