У Мінску ўшануюць памяць ізраільскіх алімпійцаў, загінулых на Алімпіядзе-72

Ізраільскія спартоўцы загінулі тады ад рук прадстаўнікоў радыкальнай палесцінскай арганізацыі “Чорны верасень”. Памяць ахвяраў гэтага тэракту ўшануюць 27 ліпеня, у дзень адкрыцця ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў, паведамляе прэс-служба амбасады Ізраілю ў Мінску.

Цырымонія пройдзе а 18.30 у сінагозе па адрасе вуліца Шорная, 20. У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі ізраільскай дыпмісіі, а таксама прадстаўнікі габрэйскіх суполак Беларусі. Памяць загінулых ушануюць хвілінай маўчання, будзе прачытаная памінальная малітва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі