У Мінску за “маўклівую акцыю” 13 чэрвеня асудзілі 13 чалавек
Такія дадзеныя падаюць праваабаронцы.
Працэсы праходзілі 14 ліпеня ў судах Першамайскага, Цэнтральнага і Савецкага раёнаў. Двое затрыманых пакараныя штрафамі ў памеры 10 базавых велічынь кожны, 11 чалавек асуджаныя на адміністрацыйныя арышты тэрмінам ад 3 да 15 сутак, паведамляе БелаПАН.
Сёння суды над удзельнікамі акцый пратэсту пройдуць у рэгіёнах. Аднаго чалавека павінны судзіць у Салігорску, яшчэ аднаго - у Наваполацку.