У Мінску затрымалі экс-палітвязня Паўла Вінаградава
Моладзевага актывіста затрымалі дома ў чацвер увечары.
Як паведамляе "Беларускі партызан", гэта адбылося прыкладна ў 21.50. Затрыманне ладзілі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінску.
Нагадаем, Павел Вінаградаў у 2011 годзе быў асуджаны па "справе 19 снежня". Пазней указам Лукашэнкі актывіст быў вызвалены. Цяпер Вінаградаў з'яўляецца адным з лідараў моладзевага руху Zмена пры кампаніі "Гавары праўду!" Сёлета яго ўжо некалькі разоў затрымлівалі, у тым ліку за "цацачную акцыю пратэсту".
Фота — svaboda.org