У Мінску затрымалі эколагаў, якія пратэставалі супраць пабудовы АЭС

Разам з Ажароўскім затрыманая каардынатар беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава. Яны збіраліся а 12-й гадзіне перадаць у амбасаду Расіі зварот супраць падпісання генкантракта на будаўніцтва АЭС, інфармуе БелаПАН.

Пазней стала вядома, што ў Мінску сёння схапілі эколагаў Ірыну Сухій і Міхаіла Мацкевіча. Сухій спрабавала ўсё ж перадаць зварот у расійскую амбасаду, а Мацкевіч ехаў у міліцыю, каб даведацца пра лёс Новікавай і Ажароўскага.

Нагадаем, подпісы пад генеральным кантрактам на будаўніцтва атамнай электрастанцыі паставяць па выніках паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Адбудзецца гэта ў Мінску ў прысутнасці прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.

Дакументам вызначаюцца абавязкі і адказнасць бакоў, тэрміны рэалізацыі праекта, яго прыблізны кошт. Як паведамляе РІА "Новости", праектам генкантракта прадугледжваецца запуск першага блока Астравецкай АЭС у лістападзе 2018 года, другога — у ліпені 2020-га.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі