У Мінску затрымалі ўдзельнікаў круглага стала па рэформе МУС

Міжнародны круглы стол "Пытанне рэформы сістэмы МУС: досвед суседзяў і выклікі для Беларусі" павінен быў адбыцца на сядзібе Партыі БНФ, інфармуе БелаПАН. Аднак перад яго пачаткам у памяшканне ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.

Як паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, міліцыянты завезлі затрыманых у РУУС Савецкага раёна. Затрыманыя, у прыватнасці, Вольга Саламатава — прадстаўніца Польскага Хельсінкскага фонду, Алег Гулак — старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, журналістка Людміла Ісакава, а таксама былы міністр працы Беларусі, незалежны сацыёлаг Аляксандр Сасноў.

Цяпер арганізатары круглага стала высвятляюць, на якой падставе затрымалі яго ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі