У Мінску злавілі злодзеяў, якія кралі краткі ў парку Перамогі

Як паведамляе БелаПАН, мужчынаў вінавацяць у тым, што сёлета ў красавіку—траўні яны па начах выкрадалі дарагія дэкаратыўныя краткі з фантана ў парку Перамогі на Камсамольскім возеры. Самі краткі былі вырабленыя з каляровых металаў.

Агулам яны скралі 15 прадметаў, яшчэ 3 краткі зламыснікі вынесці не паспелі. Агульны кошт выкрадзенай маёмасці складае больш за 62 мільёны рублёў.

Падазроных асобаў следчыя затрымалі. Таксама яны выявілі таго, хто скупляў крадзеныя краткі.

Фота — holiday.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі