У Расіі праходзяць парламенцкія выбары

Тым часам сёння зранку перастаў працаваць сайт папулярнай радыёстанцыі “Эхо Москвы”. Гэты рэсурс стаў недаступным для карыстальнікаў праз хакерскую атаку. Галоўны рэдактар “Эха” Аляксей Венедыктаў звязвае гэта са спробамі перашкодзіць размяшчэнню інфармацыі пра парушэнні на выбарах.

Сёння ж DDoS-атака была здзейсненая і на сайт асацыяцыі “Голас” — незалежнай арганізацыі, якая назірае за выбарамі ў Расіі. Прадстаўнікі асацыяцыі таксама заяўляюць, што маюць праблемы з допускам на многія выбарчыя ўчасткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі