У Рыжскім заліве на дзвюх крыгах апынуліся 540 чалавек, сярод іх — дзеці
Здарэнне адбылося ў пятніцу. Крыгі з людзьмі, якія адкалоліся, вецер адносіць у мора.
Як паведамляе сайт delfi.lv, цяпер праводзіцца выратавальная аперацыя. У ёй, між іншым, задзейнічаныя Нацыянальныя ўзброеныя сілы.
На адной крызе знаходзяцца 43 чалавекі, а на другой — каля 500. Большасць з іх — рыбакі, але ёсць жанчыны з дзецьмі, якія гулялі па лёдзе.
У аперацыі, якая ўскладняецца вялікімі хвалямі, удзельнічаюць верталёты і караблі.