У сталічным судзе затрымалі журналіста
Аператара польскага тэлеканалу "БелСат" Сяргея Кавалёва затрымалі ў судзе Фрунзенскага раёну Мінску.
Ён рыхтаваў рэпартаж пра суды над удзельнікамі "маўклівай акцыяў", затрыманых 3 ліпеня. Калі Кавалёў здымаў на відэа калідор суда, да яго падыйшлі трое невядомых у цывільным. Яны адвялі журналіста ў невядомым кірунку, перадае Радыё "Свабода".
Калегі затрыманага спрабуюць звязацца з польскай амбасадай у Мінску. Аднак Сяргей Кавалёў з'яўляецца беларускім грамадзянінам, і консульскую дапамогу яму не могуць аказаць.