У Таліне прайшоў IV Кангрэс новай беларускай дыяспары (ОНЛАЙН)
У ім узялі ўдзел каля 50 чалавек з шэрагу краін Еўропы і з Беларусі.
Дзень чацьвёрты, 16.09.2011, 22:00. Прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю на беразе Балтыйскага мора, удзельнікі Кангрэсу запусцілі ў паветра белыя і чырвоныя кітайскія ліхтарыкі.
Дзень трэці, 15.09.2011, 23:05. Адбылася сустрэча з Віктарам Шэндэровічам, дзе адбылася дыскусія на тэму саціры і гумару ва ўмовах дыктатуры.
Дзень трэці, 15.09.2011, 18:05. Удзельнікі кангрэсу наведалі адкрыццё мастацкай выставы ў рамках кампаніі "Адкрывай Еўропу - Адкрывай Беларусь".
Дзень трэці, 15.09.2011, 15:05. Адбылася сустрэча беларусаў з эстонскім парламентаром, спецдакладчыкам ПАСЭ па Беларусі Андрэсам Херкелям. Абмяркоўваюцца такія пытанні як вызваленне палітвязняў, даклад па сітуацыі ў Беларусі, свабода прэсы, адмена смяротнага пакарання, пытанне антысемізма беларускіх уладаў і г.д.
Дзень другі, 14.09.2011, 22:05. Прайшлі тэматычныя дыскусіі ў працоўных групах. Увечары удзельнікі Кангрэсу прынялі ўдзел у адкрыцці фэстываля "Адкрывай Еўропу - Адкрывай Беларусь", дзе адбыўся канцэрт беларускіх гуртоў "Сілікон" і "All Narrator Orchestra".
Дзень другі, 14.09.2011, 13:05. Пленарная сэсія "Выгнаннікі з Беларусі": унутранняя і знешняя эміграцыя пасля снежня 2010.
Алесь Міхалевіч распавёў пра планы працы з беларускай дыяспарай у Чэхіі, дзе ў адной празе каля 1000 беларусаў. Пра ідэі правядзення канцэрта Ляпісаў, выказаў ідэю беларускіх вандровак, бо ён мае магчымасць забяспечыць для бясплатны начлег для беларусаў у Празе (і ёсць шанец забяспечыць падобныя ўмовы ў іншых еўрапейскіх гарадах), прапанаваў ідэю вандровак для для дзяцей і конкурсы з прызамі ў выглядзе падарожжа.
Павел Марыніч: "Мы беларусы, і мусім жыць у сваёй краіне, і асноўныя рашэнні мусяць прымацца знутры краіны...", "Беларусы ўсё часцей думаюць лядоўняй..."
Алесь Зарэмбюк: "Мы заснавалі Беларускі дом у Варшаве і маем на мэце аб'яднаць усіх беларусаў Польшчы"
Андрэй Абозаў: "У Беларусі два тыпа эміграцыі: "калбасная эміграцыя" і эміграцыя з палітычных прычынаў. Хутка ў беларусі застануцца Лукашэнка, міліцыянеры і пенсіянеры."
Выступоўцы: Алесь Зарэмбюк, Павел Марыніч, Алесь Міхалевіч, Павел Марозаў, Андрэй Абозаў.
Дзень другі, 14.09.2011, 11:05. Адбылася першая дыскусія, абмяркоўваліся эканамічныя і сацыяльна-палітычыя ўмовы ў сучаснай Беларусі.
Сяргей Чалы: "Часта пытаюцца: "Калі гэта скончыцца?" Але гэта не скончыцца ніколі, эканоміка ўжо не вернецца ў свой папярэдні стан.".
Эксперты: Наталля Лешчанка (INSTID), Сяргей Чалы, Віктар Малішэўскі, Якаў Гутман.
Дзень першы, 13.09.2011, 22:05 На наступныя 4 дні арганізатары запланавалі цікавую праграму: запланаваныя працоўныя сэсіі ў эстонскім парламенце, абмеркаванне сітуацыі, якая склалася ў краіне пасля апошніх выбараў, дыскусія пра новую хвалю палітычных эмігрантаў і абмеркаванне супольных праэктаў. Еўрарадыё будзе асвятляць самыя цікавыя падзеі і дыскусіі Кангрэса.
Заўважым, што на Кангрэсе прысутнічаюць такія вядомыя грамадскія дзеячы як Алесь Міхалевіч, Сяргей Чалы, Віктар Малішэўскі, Наталля Радзіна, Алесь Зарэмбюк, Павел Марыніч ды іншыя. Сачыце за абнаўленнямі.