У Варшаве ўшануюць памяць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва
Для гэтага ў Фэйсбуку з’явілася спецыяльная суполка.
Яна заклікае 18 сакавіка запаліць каля беларускай амбасады ў Варшаве знічы ў памяць аб пакараных смерцю хлопцаў.
Гэткім чынам можна будзе выказаць салідарнасць з сем’ямі расстраляных.
Нагадаем, 17 сакавіка стала вядома пра выкананне прысуду ў дачыненні Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава — фігурантаў справы аб тэракце ў мінскім метро.