У Вільні адкрыецца фотавыстава “Прэс-фота Беларусі — 2012”

Як інфармуе моладзевая асацыяцыя “StudAlliance”, фотавыстава размесціцца ў скверы Адміню з боку праспекта Гедыміна. Яе адкрыццё адбудзецца 24 траўня а 16-й гадзіне.

Адзначым, што конкурс “Прэс-фота Беларусі” праводзіцца ўжо трэці раз. Сёлета 90 яго ўдзельнікаў даслалі больш за 2500 здымкаў. Імёны пераможцаў стануць вядомыя 26 траўня.

Фотавыстава ў Вільні будзе доўжыцца да 2 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі