Беларусы ў “золаце”, але на старых канапах і без рамонту ў кватэрах

120912 Savi4 Pokupki.mp3

Жыхарка Слоніма Вольга Аляксандраўна працуе ў ювелірным магазіне. Вольга дзеліцца назіраннямі, што ў ювелірны прыходзяць часта і нават прыгадвае самую вялікую пакупку – каля тысячы долараў.


“Залаты ланцужок на восем мільёнаў, мужчына купляў. Пакупнікі афармляюць крэдыты на пакупку. Крэдыт ад 3% і вышэй. Мы падлічваем усе сумы выплат і сумы пераплат, але пакупнікоў гэта не палохае”, — і сама здзіўляецца Вольга.


У ювелірных магазінах у  Вілейцы, Баранавічах — сітуацыя тая ж. Пакупнікі ці афармляюць крэдыт, ці купляюць золата і срэбра пад назапашаныя грошы.

Пад крэдыты бяруць і бытавую тэхніку.


Паводле слоў прадаўца-кансультанта Вячаслава з магазіна “5 элемент”, тэхніка раскупляецца сёння сапраўды часцей. Купляюць, што танней, чакаюць акцый, але зараз тэндэнцыя — у крэдыт:

“Раней доўга-доўга збіралі на такую пакупку, а цяпер бяруць крэдыт”.


Мяркую, што пакупнікі спадзяюцца на хуткі абвал рубля, калі выплаты па крэдытах нічога не будуць каштаваць.


У адным са сталічных магазінаў мэблі падбіваюць, што попыт на мэблю пакуль што на ўзроўні мінулага года:


“Вы нас мо не ўключайце ў матэрыял мы вам статыстыку падпсуем. Хваліцца няма чым: чакалі продажаў пад канец сезона, усе ж заканчваюць рамонты, але продажы на ўзроўні леташніх”.


Прычым кошты ў магазіне, згодна са словамі кансультанта, дэмакратычныя — ад 1  мільёна 800 тысяч рублёў за канапу. Гэта ж палова сярэднебеларускага заробку.


Нечакана здзіўляе кансультант магазіна “Каралеўства сноў”:

“Цэны на канапы ад 2 мільёнаў да 20, ад эканом-класа да элітнай мэблі. Але пакупнікі купляюць не эканом-клас, больш сярэдні клас за 5-6 мільёнаў”.


Кансультант гандлёвага цэнтра будматэрыялаў “Мацярык” Аляксандр заўважае, што ў мінулае лета, баючыся, што грошы абясцэняцца, літаральна фурамі разбіралі цэмент, будаўнічыя сумесі. Сёння ажыятажу не назіраецца: 

“Фура прыязджала з цэментам і так, не разгружаная, прадавалася. У дзень кожны з аддзелаў зарабляў па 50 мільёнаў. Зараз продажы ёсць, але без леташняга ажыятажу у сярэднім набыткі ад 2 да 10 мільёнаў”.


Эканаміст Сяргей Чалы кажа Еўрарадыё, што зараз няма патрэбы купляць штосьці  без неабходнасці, каб грошы не прапалі:


“Есць грошы трацьце! Ці ўкладайце валюта ў свабодным продажы”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі