Удзельнікаў антыядзернага пікету аштрафавалі

Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", затрыманых 25 красавіка Ягора Яромчанку, Алену Вітко, Сяргея Слюсара, Ігара Багачыка аштрафавалі на 15 базавых велічынь (425 тысяч рублёў), Аляксандра Бугаёва — на 20 базавых велічынь.

Нагадаем, увечары 25 красавіка ў раёне станцыі метро "Фрунзенская" былі затрыманыя 12 чалавек, якія ўдзельнічалі ў пікеце супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, у тым ліку грамадзяне Нямеччыны. У дачыненні да замежнікаў будзе прымацца рашэнне аб магчымасці іх далейшага знаходжання ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі