Удзельніка “акцыі маўчання” з Брэста моцна збілі пры затрыманні
Ён спрабаваў абараніць людзей ад невядомых у цывільным.
Пра выпадак распавёў “Радыё Свабода” сукамернік арыштаванага Алега – Юрый Несцер. Алега затрымалі 6 ліпеня, калі ён заступіўся за іншага затрыманага. Яго скруцілі і кінулі ў міліцэйскі легкавік, а потым у аўтазак. Пазней Алег распавёў сукамернікам, што ў аўтазаку яго паклалі на падлогу і пачалі біць і таптаць нагамі. Міліцыянты зламалі яму палец, магчыма, зламалі рэбры і пашкодзілі іншыя органы, разбілі акуляры. Потым адвезлі ў пастарунак.
Алега абвінаваціліадразу па двух адміністрацыйных артыкулах. Удзел у несанкцыянаваным шэсьці і супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. Яго пакаралі арыштам на 15 сутак. Алег дагэтуль адбывае зняволенне ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага раёна Брэста.