Удзельнікаў акцый "маўклівай салідарнасці" выклікаюць у КДБ

У Брэсце на гутарку ў КДБ выклікаюць актывістку аргкамітэта БХД Кацярыну Слядзеўскую, паведамляе БелаПАН. Супрацоўнікі спецслужбы паведамілі пра гэта, затэлефанаваўшы на мабільны яе маці. 


Гэта ўжо другі такі выклік у Брэсце. 16 чэрвеня ў КДБ правялі гутарку актывістам БХД з Арцёмам Палачанінам. 


У Ваўкавыску ў КДБ выклікалі дзевяць навучэнцаў мясцовага педагагічнага каледжа. Як адзначае сайт "Весна", усе яны былі затрыманыя 15 чэрвеня сярод удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Вусныя "запрашэнні" камітэтчыкі перадалі праз адміністрацыю навучальнай установы.


Супрацоўнікі КДБ напярэдадні наведаліся ў адміністрацыю каледжу і ўзялі на вывучэнне асабістыя справы ўдзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі