Удзельнікаў акцыі “Стоп бензін” чакаюць аўтазакі

Яго спынілі на выхадзе з залы суда, дзе ён абскарджваў прысуд ад 28 красавіка. Тады за ўдзел у акцыі “Стоп бензін – 2” суд пакараў яго штрафам на 30 базавых велічыняў.

Сёння павінна адбыцца новая акцыя аўтааматараў — яны збіраюцца а 19-й гадзіне на аўтастаянцы ля сталічнага гіпермаркету “ProStore”, што ў Чыжоўцы. Паводле інфармацыі арганізатараў акцыі, яе ўдзельнікаў ужо чакаюць некалькі аўтазакаў, схаваных на тэрыторыі прамысловай зоны “Шабаны”. Аднак намеснік дырэктара ўстановы “За аўто” Фёдар Сухаў упэўнены, што гэта не напалохае людзей, паведамляе Белсат.

Аўтааматары пратэстуюць супраць чарговага падвышэння коштаў: ад сёння яны ўзраслі ў сярэднім на 22%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі