Украінскія актывісткі з Femen зніклі пасля акцыі ля КДБ

Інфармацыя аб знікненні Аляксандры Нямчынавай, Іны Шаўчэнка і Аксаны Шачко з'явілася ў сацыяльных сетках. Нагадаем, што днём украінскія актывісткі Femen прылюдна распрануліся на прыступках штаб-кватэры КДБ на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Праз некалькіх хвілін з будынка выйшла ахова і дзяўчатам прыйшлося ўцячы.

Пасля акцыі актывісткі Femen некалькі гадзін заставаліся на сувязі, але пазней яны перасталі адказваць на тэлефанаванні. А яшчэ праз гадзіну іх тэлефоны былі выключаныя. Цяпер іх месцазнаходжанне невядомае.

Аўстралійскую аператарку Femen, затрыманую на акцыі разам з беларускімі журналісткамі Юліяй Дарашкевіч і Таццянай Гаўрыльчык, дэпартавалі ў Вільню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі