Украінскія памежнікі злавілі беларусаў з мільёнамі долараў
Двое мужчын, апранутых у белыя маскхалаты, спрабавалі нелегальна пранесці грошы на радзіму.
Як паведамляе дзяржаўная памежная служба Украіны, здарэнне адбылося 19 снежня ў Валынскай вобласці. Патруль заўважыў дваіх невядомых, што ішлі праз мяжу ў бок беларускай вёскі Макраны. Падчас затрымання мужчыны ўцякалі, але не дабеглі да Беларусі 100 метраў.
Пад маскхалатамі ўкраінцы знайшлі заплечнік і пакет з вялізнай сумай валюты — 2 мільёны 400 тысяч долараў! Затрыманыя аказаліся грамадзянамі Беларусі. Іх прозвішчы не паведамляюцца.
Да расследавання справы падключыліся пракуратура, Служба бяспекі Украіны, мытнікі і падаткавікі.
Фота — pvu.gov.ua