Украінскія ветэрынары рыхтуюцца да супрацы з Мытным саюзам

Спецыяльнае распараджэнне выдаў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Групу ўзначаліў міністр замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанка. 


Януковіч даручыў працоўнай групе падрыхтаваць і ў двухмесячны тэрмін зрабіць прапановы наконт стратэгіі развіцця ўзаемадзеяння Украіны з Мытным саюзам "3 +1".


Тым часам спецыялісты Мытнага саюза пачалі інспекцыю ўкраінскіх мясамалочных прадпрыемстваў, якія пастаўляюць прадукцыю ў краіны Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў старшыня дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны Іван Бісюк на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Паводле яго словаў, інспектары будуць працаваць на працягу 14 дзён на 32 украінскіх прадпрыемствах.


"Я спадзяюся, што па выніках гэтай інспекцыі пералік прадпрыемстваў, якія атрымаюць дазвол на пастаўку сваёй прадукцыі ў краіны Мытнага Саюзу, істотна павялічыцца", — кажа Бісюк. Зараз, паводле ягоных словаў, 63 украінскія прадпрыемствы маюць доступ на рынкі краінаў Мытнага саюзу і вядуць пастаўку мясной і малочнай прадукцыі, кармоў і прэміксаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі