Улады ЗША сцвярджаюць пра смерць Усамы бен Ладэна

Гэту інфармацыю пацвердзіў у звароце да нацыі прэзідэнт ЗША Барак Абама. Раней звесткі пра гібель тэрарыста №1 распаўсюдзілі амерыканскія СМІ. Кіраўнік Белага дому адзначыў, што ЗША вядзе барацьбу не супраць мусульман, а супраць міжнароднага тэрарызму. Паводле яго словаў, за час дзейнасці “Аль-Каіды” пад яе атакі трапілі і мусульмане, у тым ліку жыхары Пакістана. 

Аперацыя па знішчэнні Усамы бен Ладэна праводзілася сумесна амерыканскімі і пакістанскімі спецслужбамі. Цела бен Ладэна знаходзіцца ў амерыканскіх уладаў, яго асоба пацверджаная тэстам ДНК, перадаюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі