Уладзімір Някляеў сёння падасць скаргу ў ААН аб катаваннях

Палітвязні заяўлялі пра катаванні і парушэнні закону ў беларускіх турмах. У заяве, як паведаміў Някляеў агенцтву БелаПАН, будуць прыводзіцца факты катаванняў, сабраныя сведчанні.

Нагадаем, што першым пра катаванні заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч. Потым яго словы пацвярджалі іншыя арыштаваныя ўдзельнікі Плошчы, у тым ліку экс-кандыдат Андрэй Саннікаў.


Някляеў хоча запрасіць у Беларусь спецдакладчыка ААН па катаваннях.


Таксама палітык паведаміў, што кампанія "Гавары праўду!" узяла шэфства палітвязнямі асуджанымі за Плошчу 19 снежня. Асноўная праблема, кажа Някляеў, у тым, што амаль ніхто, нават сваякі, не маюць доступу да вязняў. Немагчыма даведацца, у якім стане палітзняволеныя. Таму Някляеў і яго таварышы вырашылі звярнуцца да міжнароднай супольнасці з просьбай пра дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі