Уладзімір Самсонаў праходзіць у наступны круг Алімпійскага турніра

Першы сэт прадказальна выйграў Самсонаў (№9 у сусветным рэйтынгу). Але далей аўстраліец нечакана прымусіў беларуса закрыцца ў глыбокай абароне, і выйграў два сэты запар. Самсонаў здолеў пераламіць ход гульні, і павёў 3:2. Шосты сэт застаўся за Гензелем. Ён бадзёра пачаў і апошнюю партыю, але ў выніку беларус не пакінуў яму шансаў.

У наступным — чацвертым раўндзе Алімпіяды беларускі спартовец сустрэнецца з першай ракеткай свету — кітайцам Чэн Жы Кі (Zhang Ji Ke). Гульня пачнецца 30 ліпеня ў 21:00 па беларускім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі