Уладзіміру Някляеву прысудзілі прэмію шведскага ПЭН-клуба

Прэмію Тухольскага шведскі ПЭН-клуб уручае з 1985 года. Сярод яе лаўрэатаў ёсць, напрыклад, такі пісьменнік, як Салман Рушдзі.

Прэмію Някляеву прысудзілі не толькі як пісьменніку, але і як змагару за правы чалавека, паведамляе belaruslitteratur.blogspot.com.  

Цырымонія ўручэння прызначаная на сённяшні вечар. Аднак сам Някляеў на ўручэнні прэміі прысутнічаць не будзе, бо яму забаронена выязджаць з краіны. Аднак на цырымоніі будуць прысутнічаць два беларускія пісьменнікі — кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч і Святлана Алексіевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі